Лагерная змена
праводзіцца ў форме сюжэтна-ролевай гульні. Згодна з легендай, злы чараўнік пасварыў колеры вясёлкі і яны рассыпаліся па лузе
рознакаляровымі кветкамі. У пачатку змены дзеці становяцца ўдзельнікамі гульні
- “У пошуках вясёлкі”. За час гульні
патрэбна паказаць важнасць і значнасць кожнага колеру вясёлкі. Кожны колер
вясёлі - сімвал жыцця, сімвал роднага краю.
Лагерная змена дзеліцца на сем тэматычных перыядаў, згодна з колерамі вясёлкі.
1. Завешся ты ласкава Белай
Руссю (колер дня – чырвоны)
2. Здаровы я – здаровая
краіна (колер дня – аранжавы)
3. Я за сонейкам іду (колер
дня – жоўты)
4. Ляснымі сцяжынкамі (колер
дня – зялёны)
5. Блакітныя стужкі Радзімы
маёй (колер дня – блакітны)
6. Насустрач прыгодам (колер
дня – сіні)
7. Гартаючы гісторыі
старонкі (колер дня – фіялетавы)
Гульнявая задача змены: сабраць усе колеры вясёлкі. У канцы змены вясёлка заззяе усімі сваімі фарбамі.
Лагерная змена мае сваю назву і сваё кіраванне:
¾ дзеці лагера - весяляты;
¾ начальнік лагера - губернатар краіны “Весялінкі”;
¾ старэйшы выхавальнік -
галоўны саветнік;
¾ выхавальнікі - чараўнікі;
¾ медсястра - галоўны лекар
чароўнай краіны;
¾ планѐрка педагогаў лагера
– савет чараўнікоў;
¾ агульны сход лагера - вялікая Рада
¾ спартыўная пляцоўка
лагеря - даліна спорту.
¾ сталовая - трапезная
¾ узнагароды за поспехі ў
лагеры, (па іх праводзіцца маніторынг актыўнасці атрадаў у канцы змены і
выяўляецца атрад - пераможца). - «Кветкі - весялінкі»;
Для арганізацыі і планавання выхаваўчай работы (яе карэкцыі) у канцы кожнага дня прадугледжаная рэфлексія. У канцы дня на вясёлку прылятае матылёк, на крылах якога адпаведным колерам дзеці адзначаюць свой настрой у атрадным вугалку.
¾ Чырвоны колер – Цудоўны
дзень
¾ Жоўты колер – Вельмі добры дзень!
¾ Жоўты колер – Вельмі добры дзень!
¾ Зялёны колер – Дзень, як дзень!
На працягу змены праводзіцца
праца па выяўленні розных здольнасцяў і інтарэсаў рабят, вывучаюцца іх
асобасныя асаблівасці. Калі адзначаюцца дасягненні асобных дзяцей, яны
атрымліваюць рознакаляровыя стужкі, або кветачкі.
За 18 дзён лагернай змены рабяты павінны:
¾
прыдумаць назву
свайму атраду, выбраць камандзіра, аформіць свой атрадны вугалок, у якім
павінны быць: экран чысціні, экран настрою
¾
пераплысці “Рэчку
добрых спраў” (удзел у жыцці лагера, жыць па правілах і законах лагера) ;
¾
падняцца на “Горы
дасягненняў” (актыўны ўдзел у мерапрыемствах лагера);
¾
рэгулярна
наведваць “Паляну творчасці”(атрыманне навыкаў, пазнанне новага, развіццё
творчых здольнасцяў на базе творчых майстэрняў);
¾
спусціцца ў
даліны “Здароўя” і “Прыгажосці”;
¾
адпачыць на
прывалах “Сяброўства” і “Узаемадапамогі”;
¾
наведаць затоку “Мужнасці і спрыту”.
На працягу ўсяго перыяду змены працуе служба “Чарадзеі”, якая адсочвае ўзровень удзелу усіх удзельнікаў
лагернай змены ў атрадных і агульналагерных справах. Выконвае пажаданні і
прапановы падарожнікаў.
Кожны
дзень групы бяруць удзел у галоўным мерапрыемстве дня – гэта экскурсіі,
віктарыны, конкурсы. У канцы кожнага дня група, якая
адкрыла новыя веды, якая зрабіла добрую
і карысную справу атрымлівае адну з чароўных каштоўнасцей і складвае у сваю “скарбонку”. Тым самым будзе наглядна бачна, якія поспехі
дасягнуты атрадам, калі яны
адшукаюць
усе колеры вясёлкі.
Чароўны
горад мае сваю назву,
эмблему і дэвіз. Усе дзеці на працягу змены ўтвараюць розныя групы для
падрыхтоўкі і рэалізацыі творчых праектаў. Новы дзень - новы праект.
Атрыбуты да сюжэтна-ролевай гульні “У пошуках вясёлкі”:
¾ два камп’ютары,
¾ фотаапарат,
¾ буклеты,
¾ рознакаляровыя
стужкі
¾ сувеніры,
¾ фотогазета.
Структура лагера і праца органаў
самакіравання.
Кіраўніцтва
змены ажыццяўляецца начальнікам лагера, за праграмнае і метадычнае забеспячэнне
адказвае старэйшы выхавальнік.
Задача
выхавальнікаў атрада: максімальна забяспечыць усім выхаванцам магчымасць
інтэлектуальнага развіцця, іх пазнавальных інтарэсаў, прадуктыўна працаваць па
ахове і ўмацаванні здароўя дзяцей.
Вышэйшым
органам самакіравання з’яўляецца агульны збор удзельнікаў змены. Абавязкова ён збярэцца 2 разы,
перад пачаткам лагера, каб зацвердзіць прапанаваны саветам план намечаных
мерапрыемстваў і ў канцы змены для падвядзення вынікаў. Праводзяцца
штодзённыя лінейкі, на якіх даецца старт маючым адбыцца мерапрыемствам і
падводзіцца вынік мінулага дня.
Дзейнічае орган самакіравання – Вялікая
Рада, якая збіраецца штодня на
пяцімінутку. Рада распрацоўвае і зацвярджае асноўныя справы. У канцы
кожнага дня
падлічвае і падводзіць вынікі спаборніцтваў паміж камандамі. Цеснае
супрацоўніцтва і ўзаемадапамога падчас штодзённай каманднай гульні павінны
з'яднаць дзяцей розных узростаў. Старэйшыя, напрыклад, будуць клапаціцца
пра малодшых. У канцы кожнага
дня весяляты, якія адкрылі новыя веды,
зрабілі добрую і карысную справу, атрымліваюць кветкі пэўнага колеру і
прымацоўваюць іх да макета вясёлкі. Такім чынам, будзе
наглядна бачна, як вясёлка паступова набірае сілу і становіцца яркай і прыгожай.
Кожны дзень пачынаецца і
заканчваецца лінейкай. На ранішняй лінейцы ўсім удзельнікам гульні на руку
павязваецца стужка колеру дня. А на заканчэнне дня стужка пакідаецца толькі
тым, хто вызначыўся на працягу дня ў дадзеным накірунку. Па выніках працы на
працягу дня выхаванцы змогуць атрымаць і каляровыя кветкі, якія дапамогуць іх
групе сабраць пэўны колер вясёлкі.
¾ Чырвоная кветачка– актыўны ўдзел у краязнаўчым
мерапрыемстве;
¾
Аранжавая кветачка – актыўны ўдзел у здароўезберажэнні;
¾
Жоўтая кветачка –
актыўны ўдзел у творчай дзейнасці;
¾
Зялёная кветачка –
актыўны ўдзел у экалагічных мерапрыемствах;
¾
Блакітная кветачка –
актыўны ўдзел у турысцкіх паходах;
¾
Сіняя кветачка – актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах;
¾
Фіялетавая кветачка –
актыўны ўдзел у даследчай дзейнасці;
Дзіця атрымлівае дзве
кветачкі, адна прымацоўвавецца да вясёлкі, а другая ў асабісты дзённік
выхаванца. У канцы змены кожнае дзіця становіцца магістрам якога-небудзь колеру
і атрымлівае дыплом, які сведчыць пра яго дасягненні. А той, хто сабраў са
стужак вясёлку з сямі колераў, становіцца захавальнікам вясёлкі, атрымлівае
права запаліць вясёлку над чароўным горадам на закрыцці змены, а яшчэ
атрымлівае ў падарунак рознакаляровы, вясёлкавы браслет – фенечку.
Арганізуецца
стымуляванне дзяцей, якія наведваюць лагер:
¾ невялікія
салодкія прызы за перамогу і ўдзел у агульналагерных мерапрыемствах;
¾ граматы,
кніга рэкордаў лагера, дошка гонару;
¾ уручэнне
значкоў адрознення.