Мэты праграмы:
- арганізацыя адпачынку і аздараўлення навучэнцаў школы ў летні перыяд;
- стварэнне аптымальных умоў, якія забяспечваюць паўнавартасны адпачынак дзяцей, іх аздараўленне і творчае развіццё.
Задачы праграмы:
- стварыць умовы для актыўнага і здаровага адпачынку дзяцей;
- садзейнічаць фарміраванню ўстойлівай матывацыі на здароўе ў выхаванцаў, педагогаў, бацькоў;
- садзейнічаць стварэнню спрыяльнага псіхалагічнага клімату, спрыяльных умоў для развіцця асобасных якасцей кожнага дзіцяці ва ўмовах часовага калектыву;
- далучыць дзяцей да разнастайнага сацыяльнага вопыту, ствараць у лагеры стыль адносін сапраўднага супрацоўніцтва, садружнасці, сатворчасці;
- стварыць умовы для ўключэння дзяцей у сацыяльна-значную дзейнасць, культурны аздараўленчы адпачынак;
- выхоўваць грамадзянскасць, талерантнасць і правасвядомасць, адказнасць за лёс малой радзімы.
Тэрміны рэалізацыі: з 3 жніўня па 22 жніўня 2020года
Удзельнікі праекта: педагогі, вучні
Адрасат: дзеці ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў
Чакаемыя вынікі:
*агульнае аздараўленне выхаванцаў, умацаванне іх здароўя;
*умацаванне фізічнага і псіхалагічнага стану дзяцей і падлеткаў, развіццё лідэрскіх і арганізатарскіх якасцей, набыццё новых ведаў, развіццё творчых здольнасцей, дзіцячай самастойнасці і самадзейнасці;
*атрыманне ўдзельнікамі змены ўменняў і навыкаў індывідуальнай і калектыўнай творчай і працоўнай дзейнасці, самакіравання, сацыяльнай актыўнасці;
*асобасны рост удзельнікаў змены.