Легенда лагера:
На беразе блакітнавокай
Клявы пад шатамі старога парка размясцілася чароўная краіна “Весялінка”. Яе
насялялі вясёлыя і жыццярадасныя жыхары – весяляты. Галоўнай каштоўнасцю краіны
была рознакаляровая вясёлка, якая мастком перакідвалася праз Кляву. Вясёлка
таксама была чароўная. Я з’яўлялася на небасхіле не толькі тады, калі праходзіў
дождж, але і кожную раніцу, калі сонечныя праменьчыкі адлюстроўваліся ў
кропельках расы. Весяляты любаваліся сваёй вясёлкай і цэлы дзень праходзіў у добрым
і прыўзнятым настроі. Але аднойчы здарылася бяда. Злы чараўнік пасварыў паміж
сабой колеры вясёлкі, шапнуўшы кожнаму, што менавіта ён самы лепшы і самы важны
колер у свеце. Паміж колерамі завязалася
страшная спрэчка, які ж колер самы галоўны. Першым узяў слова Зялёны колер. Ён
з гонарам прамовіў: “З усіх колераў, вядома ж, самы галоўны я! Я колер жыцця і
надзеі, колер лісця і травы. Азірніцеся вакол - я паўсюль”. “Ты ўсяго толькі
колер зялёны, - запярэчыў Сіні. - Вось я колер мора і неба!” “Ты колер буры і
непагоды, - усклікнуў Блакітны - ты нясеш разруху! А вось я - колер яснага
блакітнага неба і ласкавага мора! Я дару людзям шчасце і без мяне ім не
абысціся!” “Вы, мабыць, жартуеце ?! - умяшаўся Жоўты. - Я колер сонца і цяпла.
Каліб не я, то ўсё вакол замерзла б!” “А як жа я? - з крыўдай сказаў Аранжавы.
– Я - колер здароўя, колер морквы і апельсіна - вітамінаў, так неабходных
чалавеку. Колер сонца на ўзыходзе і заходзе, на якое так прыемна глядзець, -
таксама я!” “Што за лухта? - не змог утрымацца Чырвоны. - Самы галоўны з вас я!
Я колер крыві, а значыць - жыцця. Колер адвагі і рызыкі, вайны і полымя, колер
кахання. Што ўвесь свет без мяне ?!” “Хто вам сказаў, што вы лепш за ўсіх? -
падскочыў на месцы фіялетавы. - Я галоўны і самы лепшы. Я колер сілы і
высакароднасці. Мяне абралі ўсе кіраўнікі свету. Усе падпарадкоўваюцца і
слухаюцца мне”. Колеры так мітусіліся і стараліся адпіхнуць адзін аднаго, што
вясёлка мільгала колерамі, нібы маланка. А пасля раптам рассыпалася і ўпала на
луг рознакаляровымі кветкамі.
Весяляты ад нечаканасці
прыціснуліся адзін да аднаго.. З іх твараў спачатку прапала ўсмешка, пасля ў
парку сціх дзіцячы смех, у чароўнай краіне стала ціха і сумна. Весяляты не
ведалі, як вярнуць Вясёлку на небасхіл..
Дзецям у лагеры
прапаноўваецца дапамагчы весялятам вярнуць вялёлку на небасхіл. Дзеці
становяцца ўдзельнікамі сюжэтна-ролевай гульні “У пошуках вясёлкі”. Для гэтага,
яны ўсе становяцца жыхарамі чароўнай краіны і адпраўляюцца на пошукі вясёлкі.